Кіраўніцтва мінскага "Дынама" плануе адмовіцца ад Роберта Эша
Кіраўніцтва мінскага хакейнага клуба "Дынама" плануе развітацца з амерыканскім брамнікам Робертам Эшам. Раней з ім была дасягнутая дамоўленасць пра падпісанне кантракту. Як паведамляе "Прессбол", зменшчыкам Андрэя Мезіна ў камандзе, хутчэй за ўсё, стане галкіпер "Гомеля" Ігар Брыкун ці брамнік "Юнацтва" Віталь Бялінскі. Працягваюцца перамовы і з Эдгарсам Масальскісам з рыжскага "Дынама".