Кіраўнік Гомельскай вобласці заклікаў есці толькі мясцовае марозіва

Цыкл сустрэч з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэтаў Гомелю распачаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон. 17 сакавіка ён наведаў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, які, дарэчы, калісьці сканчваў. Якабсон зрабіў 45-хвілінны даклад “Вынікі развіцця Гомельскай вобласці ў 2009 годзе і планы на 2010 год”. "Нефармальных" пытанняў да кіраўніка вобласці не атрымалася. Ускалыхнулі залю, якая відавочна сумавала, толькі зьвесткі пра сярэдні заробак Гомельшчыны — у 940 тысяч рублёў.

А яшчэ прысутных зацікавала заява Аляксандра Якабсона пра тое, што з дапамогай фінскай тэхнікі ў Гомелі хутка будзе выпускацца самае смачнае марозіва ў Беларусі. Ён заклікаў прысутных набываць толькі гомельскае марозіва.

Сустрэча цягнулася 1,5 гадзіны. У гэты час з залі нікога не выпускалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі