Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў
Аляксандр Турчын / shahter.by
У чацвер у Салігорскім раёне прайшлі вучэнні тэрытарыяльнай абароны. У іх паўдзельнічаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
Паводле легенды вучэнняў, дыверсійна-разведвальныя групы мелі задачу патрапіць на тэрыторыю помпавай станцыі № 3 у Салігорску. Газета "Шахцёр" піша, што яны павінны былі сапсаваць помпу ўздыму вады і ўзарваць дамбу. "Дыверсанты" правялі разведку з дапамогай беспілотніка. Аднак іх заўважылі байцы тэрытарыяльнай абароны. Выданне падкрэслівае, што нядаўна іх трэніравалі пад Асіповічамі вагнераўцы. Атаку яны адбілі. "Дыверсанты" ж пасля няўдачы на аўтамабілі паехалі ў бок Старобіна, а пасля перасоўваліся пешшу. Там іх вылічылі з дапамогай фотапасткі і ліквідавалі байцы тэрытарыяльнай абароны і "манеўранай групы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.