Кіраўнік так званай "ЛНР" Ігар Платніцкі сышоў у адстаўку

Кіраўнік так званай "ЛНР" Ігар Платніцкі сышоў у адстаўку

Кіраўнік так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі сышоў у адстаўку "паводле стану здароўя". Пра гэта, як піша "Новая газета", заявіў міністр дзяржбяспекі "ЛНР" Леанід Пасечнік.

Сам Платніцкі пакуль не пракаментаваў сітуацыю.

Тым часам Пасечнік абвясціў сябе новым кіраўніком "ЛНР", заявіўшы, што такім было рашэнне Платніцкага. Ён пацвердзіў, што "ЛНР" будзе выконваць абавязанні, узятыя на сябе згодна з Мінскімі пагадненнямі. 

Напярэдадні Платніцкі з'ехаў з Луганска ў Расію. Разам з ім з "ЛНР" з'ехалі кіраўніца яго адміністрацыі Ірына Тэйцман і кіраўнік ГТРК "ЛНР" Настасся Шуркаева

Ад пачатку тыдня ў "ЛНР" разгарэўся канфлікт паміж Платніцкім і кіраўніком МУС гэтай самаабвешчанай "рэспублікі" Ігарам Карнетам. У горад былі ўведзеныя неапазнаныя вайсковыя падраздзяленні, якія ачапілі адміністрацыйныя будынкі. Потым у Луганск ўвайшла калона з дзясяткаў ваенных аўтамабіляў з Данецка. 

Паведамлялася, быццам у канфлікце ў "ЛНР" Крэмль падтрымаў "мяцежнага" Карнета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі