Кіраўніка беларускіх каталікоў Тадэвуша Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь

Тадэвуш Кандрусевіч​ / catholic.by​
Тадэвуш Кандрусевіч​ / catholic.by​

31 жніўня стала вядома, што галоўны каталіцкі святар Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч не можа трапіць на тэрыторыю Беларусі. Архіепіскап, грамадзянін Беларусі, затрымаўся на памежным пункце "Кузніца — Брузгі", размешчаным на мяжы Польшчы і Гродзенскай вобласці Беларусі.

Праз мяжу яго не прапускаюць беларускія памежнікі.

— Тадэвуш Кандрусевіч ехаў з Польшчы. Ён знаходзіцца на мяжы. Нам ніхто не пракаментаваў, чаму яго не пускаюць. Сказалі "без каментароў", — расказаў Еўрарадыё прэс-сакратар каталіцкай царквы Юрый Санько.

У прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі каментаваць сітуацыю адмовіліся:

— Мы не каментуем гэту сітуацыю ў цяперашні момант. Такая пазіцыя ведамства.

Тадэвуш Кандрусевіч у публічных выступах неаднаразова называў грахом фальсіфікацыю вынікаў выбараў. На мінулым тыдні ён асудзіў блакаванне людзей у Чырвоным касцёле ў Мінску падчас разгону сілавікамі пратэставай акцыі на плошчы Незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі