Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч шпіталізаваны
Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч трапіў у шпіталь. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас вечаровай імшы 20 лютага ў мінскай архікатэдры, піша "Хрысціянская візія".
Прычына шпіталізацыі іерарха не паведамляецца.
Арцыбіскуп Станеўскі папрасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, з Кандрусевічам не здарылася нічога надзвычайнага: яго паклалі абследаваць і падлячыць.
Тадэвушу Кандрусевічу 78 гадоў. Як распавядала Еўрарадыё, год таму арцыбіскупу-эмэрыту зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны.Яна прайшла паспяхова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.