Кіраўнікам дзяржарганізацый будуць зніжаць прэміі за неэканомію энергіі
Урад Беларусі ўнёс дапаўненні і змены ў некаторыя пастановы Савета Міністраў па пытаннях стымулявання кіраўнікоў за эканомію і ашчаднасць. У дакуменце адзначаецца, што ён падрыхтаваны ў мэтах выканання дырэктывы прэзідэнта N3 "Аб эканоміі і ашчаднасці".
Пастанова прызначае залежнасць аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных устаноў, а таксама камерцыйных арганізацый ад выканання паказчыкаў эканоміі рэсурсаў і павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва.
Дакумент пашырае пералік падстаў для паніжэння або пазбаўлення прэміі кіраўнікам за невыкананне гэтага мэтавага паказчыку.
“Інтэрфакс”