Кіраўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі" сустрэнуцца ў Берліне
Яны абмяркуюць рэалізацыю мінскіх дамоўленасцяў.
Увечары 13 красавіка ў Берліне пройдзе сустрэча прадстаўнікоў "нармандскай чацвёркі" — Нямеччыны, Расіі, Украіны, Францыі. Дзяржавы будуць прадстаўленыя кіраўнікамі МЗС, перадае БЕЛТА.
Асноўнай тэмай сустрэчы, як звычайна, будзе сітуацыя на ўсходзе Украіны і працэс рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў.
Палітычныя назіральнікі мяркуюць, што сённяшняя сустрэча можа пачаць новы этап мірных дамоваў. Следам за спыненнем агню і адводам цяжкіх узбраенняў павінна пачацца выкананне палітычнай часткі мінскіх дамоваў.
Фота — МЗС Украіны