Кітай, Іран і Сірыя – сусветныя лідэры па цэнзуры інтэрнэту

Аналіз тысяч вэб-сайтаў, праведзены даследчай групай “Open Net Initiative” (ONI) у 41 краіне, выявіў факты дзяржаўнай цэнзуры інтэрнэту ў 25 з іх. Пра гэта са спасылкай на BBC паведамляе інфармагенцтва “Интерфакс”.

За пяць гадоў колькасць дзяржаў, якія практыкуюць фільтрацыю сеткі, павялічылася з 2 да 25. Сярод краін, якія практыкуюць цэнзуру ў інтэрнэце найболей шырока, лідэрамі з'яўляюцца Кітай, Іран і Сірыя. У гэты спіс таксама ўвайшлі Азербайджан, Туркменія, Таджыкістан, Узбекістан, Бірма, Іран, Пакістан, Сірыя, Туніс, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емен і некаторыя іншыя краіны.


Шэраг краін Еўропы, а таксама ЗША не былі ўключаныя ў даследаванне толькі таму, што цэнзуру сеціва ў іх, як правіла, здзяйсняюць не дзяржаўныя органы, а прыватныя кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі