Кітайскага “мільярдэра”, які інвестуе ў Беларусь, няма ў Forbes. Чаму?

Кітайскага “мільярдэра”,  які інвестуе ў Беларусь, няма ў Forbes. Чаму?

Амаль усе беларускія СМІ на мінулым тыдні абляцела навіна пра кітайскага мільярдэра Ван Эньпэя, які плануе рэалізаваць у  Беларусі праект "Аўтамабілі для агульнага карыстання". Між тым, кіраўнік кампаніі Guangzhou Xinjinlai Import and Export Trade плануе заключыць дамовы з беларускімі мяса-малочнымі прадпрыемствамі.

Еўрарадыё зацікавіў гэты кітайскі інвестар, мы вырашылі даведацца пра яго болей ў Forbes… Але ў спісах мільярдэраў Ван Эньпэя не знайшлі.

На Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы пацвярджаюць, што кітайскі інвестар гатовы супрацоўнічаць з прадпрыемствам. Больш за тое, ужо вызначаныя аб’емы паставак — 10 кантэйнераў, а гэта больш за 250 тон прадукцыі птушкафабрыкі.

У ЗАТ “Мяса-малочная кампанія” Еўрарадыё расказваюць, што дамова на пастаўкі з фірмай Ван Эньпэя ўжо заключаная, але пра падрабязнасці распавесці адмаўляюцца.

Еўрарадыё вырашыла пашукаць інфармацыю пра Вань Эньпэя ў інтэрнэце. На англійскай мове нічога адшукаць не ўдалося, а калі ўводзіць запыты на кітайскай — выдае артыкулы… БЕЛТА за розныя даты і профіль на сайце qichacha.com. Гэта кітайскі сайт, дзе можна адшукаць і праверыць фірмы, юрыдычных асоб, акцыянераў.

Кітайскага “мільярдэра”,  які інвестуе ў Беларусь, няма ў Forbes. Чаму?
Скрыншот з сайта qichacha.com

Фірму Guangzhou Xinjinlai Import and Export Trade знаходзім на гэтым жа самым сайце, але ў інфармацыі пра юрыдычных прадстаўнікоў указаны не Ван Эньпэй, а нехта іншы — Ван Энуа (Wang Enhua). Сама кампанія зарэгістраваная ў лістападзе 2017 года.

Паўстае пытанне: гэта два розных чалавека ці на адным сайце імя чалавека ўказалі па-рознаму? І ўсё ж такі, чаму “мільярдэра Ван Эньпэя” няма ў спісах Forbes?

Кітайскага “мільярдэра”,  які інвестуе ў Беларусь, няма ў Forbes. Чаму?

Тады мы звярнуліся ў Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, якое запрасіла мільярдэра ў Беларусь.

Глядзіце, усё вельмі проста. Мы таксама і Forbes глядзім, і па розных сваіх каналах прабіваем, — распавядае намеснік дырэктара па інвестыцыях Міхаіл Дашук. — Ён прыйшоў да нас не проста так, а праз Генеральнае Консульства ў Гуанчжоў. У любым выпадку, з ім усё адпрацоўвалася, правяралася інфармацыя”.

Актывы Вань Эньпэя, распавядае прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, значныя. Грашовыя сродкі ў бізнесоўца ёсць і ў лагістыцы, і ў портах, і ў шэрагу кампаній.

Кітайскага “мільярдэра”,  які інвестуе ў Беларусь, няма ў Forbes. Чаму?
Калі шукаць кампанію па-кітайску, то першымі спасылкамі выдае толькі навіны БЕЛТА.

Еўрарадыё: То бок Ван Эньпэй дакладна мільярдэр?
Міхаіл Дашук:
Нуу, па інфармацыі нашай амбасады, да.

Еўрарадыё: Але яго кампанія зарэгістраваная амаль напрыканцы мінулага года…

Міхаіл Дашук: Так, усё верна, ён гэтую кампанію зарэгістраваў спецыяльна для супрацоўніцтва з Беларуссю.

Еўрарадыё: А чаму на сайце кампаніі ўказаны іншы кіраўнік?

Міхаіл Дашук: Ён можа быць уладальнікам, а кіраваць іншы чалавек. Напрыклад, у Гуанчжоу ў іх ёсць кампанія, якая займаецца каршэрынгам, дык ён мае шмат яе акцый.

Еўрарадыё: Чаму ўсё ж такі яго няма на Forbes?

Міхаіл Дашук: Н-у-у-у, не тэлефонная гэта размова. Напэўна, “Форбс” не ўсе дадзеныя ўлічвае.

Еўрарадыё: То бок гэта можа быць нейкі ценевы бізнес?

Міхаіл Дашук: Не, я такога не казаў.

Сутнасць праекта, які Ван Эньпэй хоча развіць у Беларусі, складаецца ў стварэнні грамадскай сістэмы арэнды аўтамабіляў з аплатай па часе эксплуатацыі. Пры гэтым усе асноўныя аперацыі можна будзе ажыццявіць з дапамогай смартфона, на якім усталяваная адмысловая праграма. Мяркуецца, што асноўнымі карыстальнікамі дадзенай сістэмы ў Беларусі будуць замежныя турысты, а таксама дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі, фізічныя асобы.

Па словах прадстаўніка Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, ідэя добрая, але патрабуе дапрацоўкі:

“Усё гэта пакуль на ранняй стадыі. Хаця, па словах Ван Эньпэя, да канца года мы ўжо павінны мець нейкія вынікі”, ­— кажа Дашук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі