Кітайская студэнтка злавіла ў Мінску злачынцу

Студэнтка Белдзяржуніверсітэта, яка з’яўляецца грамадзянкай Кітая, літаральна злавіла за руку злодзея. Ён спрабаваў выцягнуць у дзяўчыны грошы з кішэні, калі яна ехала ў аўтобусе. Зрэшты, студэнтка не разгубілася, схапіла злодзея і пачала клікаць на дапамогу. У аўтобусе разам з ёй ехалі курсанты Акадэміі МУС. Яны і затрымалі кішэнніка і яшчэ ягонага саўдзельніка, што быў побач.

Пазней выявілася, што затрыманыя нідзе не працуюць і ўжо маюць судзімасці. Прычым адзін з іх быў асуджаны менавіта за кішэнны крадзеж, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі