Колькасць ахвяр землятрусу ў Іране дасягнула 445 чалавек
Колькасць ахвяр землятрусу на захадзе Ірана магнітудай 7,2 дасягнула 445 чалавек. Больш за 7 тысяч чалавек атрымалі траўмы, інфармуе РІА “Новости”. Улады Ірана рэгулярна абнаўляюць дадзеныя, колькасць ахвяр расце з кожнай гадзінай — у гарадах разбіраюць завалы.
Землятрус адбыўся каля мяжы з Іракам. У гэтай краіне таксама ёсць ахвяры, але іх у дзясяткі раз менш, чым у Іране.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народу выказаў спачуванне прэзідэнту Ірана.