Колькасць ахвяраў авіякатастрофы ў Інданэзіі перавысіла 90 чалавек

У Інданэзіі расце колькасць ахвяраў учорашняй авіякатастрофы. Як паведамляла Еўрарадыё, ваенна-транспартны самалёт Hercules C-130B упаў на жылы квартал у горадзе Медан. Пасля ўзлёту з аэрадрома ён праляцеў толькі 5 км, прабыў у паветры 2 хвіліны. Вядома, што пілот паспеў паведаміць пра праблемы з рухавіком і паспрабаваў развярнуць самалёт, каб вярнуцца на базу. У гэты момант і пачалося яго імклівае падзенне.

Спачатку паведамлялася пра 20-30 загінулых. Аднак пазней стала вядома, што на борце знаходзілася больш за 100 чалавек. Як інфармуе РІА "Новости", на сённяшні дзень вядома пра 141 загінулага. Паводле некаторых звестак, з іх у самалёце ляцелі 113 чалавек, пазней з'явілася іншая лічба — 122, ніхто не выжыў.

Аднак галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Інданэзіі Агус Супрыятна заявіў, што знайшлі толькі 91 цела. Інфармацыя пра большую колькасць ахвяраў трапіла ў СМІ з-за 141 мяшка з астанкамі загінулых, якія прывезлі ў морг.

Працягваецца пашукова-выратавальная аперацыя на месцы катастрофы. Абломкі самалёта зваліліся на трохпавярховы будынак саўны, там могуць быць загінулыя і параненыя.


Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі