Колькасць ахвяраў землятрусу ў Эквадоры вырасла да 233 чалавек

Колькасць ахвяраў землятрусу ў Эквадоры вырасла да 233 чалавек

Колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Эквадоры складае ўжо 233 чалавекі. Пра гэта паведамляюць заходнія СМІ са спасылкай на прэзідэнта краіны Рафаэля Карэа.

Падземныя штуршкі магнітудай 7,8 бала былі зафіксаваныя ў Эквадоры ў ноч на 17 красавіка. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 20,2 кіламетра. На ўсёй тэрыторыі краіны ўведзенае надзвычайнае становішча ў сувязі са стыхійным бедствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі