Колькасць пацыентаў з COVID-19 у Беларусі перавысіла 20 тысяч

Колькасць пацыентаў з COVID-19 у Беларусі перавысіла 20 тысяч

Па стане на раніцу 7 траўня ў Беларусі каранавірус выяўлены ў 20 168 чалавек (+913), што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Такія лічбы называе прэс-служба Мінздароўя. 

116 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй памерлі (+4 за апошнія суткі). 

Вылечыліся і выпісаныя 5067 пацыентаў (+679), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Праведзена 229 466 тэстаў (амаль на 9,5 тысячы больш, чым суткі таму).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі