Колькасць тых, хто працуе няпоўны дзень або тыдзень, вырасла ў 5 разоў
Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.
Колькасць жыхароў Беларусі, якія працуюць няпоўны рабочы дзень альбо скарочаны рабочы тыдзень, на сакавік 2015-га павялічылася ў 5,5 разы ў параўнанні з сакавіком мінулага года (было 13 422 чалавекі, а стала 73 714). За месяц жа гэты паказчык склаў амаль 116%.
Як сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за гэты ж перыяд колькасць работнікаў, якіх адправілі ў адпачынкі без захавання заробку або з частковым захаваннем, вырасла ў 2,8 разы — з 15 241 (у сакавіку 2014-га) да 42 114 (у сакавіку 2015 года).
Фота: bymedia.net