“Король и Шут” афіцыйна спыніў сваё існаванне

1 студзеня афіцыйна спыніў сваё існаванне расійскі гурт “Король и Шут”. Пра гэта паведамляюць zvuki.ru са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка гурта.

Годам стварэння “КиШ” лічыцца 1988-ы,  хоць класічны склад сабраўся крыху пазней, калі да Міхаіла Гаршанёва, Аляксандра Шчыгарёва, Аляксандра Балунова далучыўся будучы ідэолаг і аўтар тэксаў гурта Андрэй Князеў. Такім чынам у 1990 гурт “Контора” зрабіўся “КиШ’ам”.

У 2011 годзе “Король и Шут” пакінуў Князеў, каб заняцца сольным праектам КняZz. Праз 2 гады памёр Гаршанёў. Удзельнікі гурта працягнуць граць пад назвай “Северный флот”. Апошні канцэрт у межах “Короля и Шута” музыкі сыгралі ў Разані 28 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі