Названая прычына смерці лідара "Король и шут" Міхаіла Гаршанёва

Следчы камітэт Санкт-Пецярбурга скончыў праверку па факце смерці лідара гурта "Король и шут" Міхаіла Гаршанёва. Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што музыка памёр "ад таксічнай кардыёміапатыі з развіццём вострай міакардыяльнай недастатковасці на фоне ўжывання алкагольных напояў ды наркатычнага рэчыва, марфіна".

Сардэчны прыступ на фоне злоўжывання спіртным і наркотыкамі аўтаматычна адмаўляе узбуджэнне крымінальнай справы, удакладняецца ў паведамленні следчага камітэта.


Нагадаем, Міхаіл Гаршанёў памёр ноччу на 19 чэрвеня ў сваім доме ў Пецярбургу. Днямі стала вядома, што ў Мінску будзе ўсталяваны памятны камень музыку. Прыхільнікі "Король и шут" атрымалі на гэта дазвол Мінгарвыканкама.

Фота: bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі