Памёр Гаршок з гурта “Король и Шут”

Прычынаў смерці музыкі пакуль не называюць. Усе выступы "Короля и Шута" адмяняюцца. Бачыць "КиШ" у ліку хэдлайнераў хацелі арганізатары фэста "ROCKachev", што пройдзе 23-24 жніўня ў Рагачове, але перамовы не скончыліся поспехам.

Гаршок (сапраўднае імя — Міхаіл Юр’евіч Гаршанёў) быў адным з самых пазнавальных і харызматычных музыкаў расійскай альтэрнатыўнай сцэны. У 1988 годзе ён разам з аднакласнікамі Аляксандрам Балуновым і Аляксандрам Шчыгалёвым заснаваў гурт “Контра”. Праз паўтара года да музыкаў далучыўся другі вакаліст Андрэй Князеў. У тэкстах з’явіліся казачныя сюжэты, таму гурт пераіменавалі спачатку ў “Король Шутов”, а пасля ў “Король и Шут”.

Вядомая гісторыя пра тое, як у дзяцінстве Гарошк страціў пярэднія зубы, калі паспрабаваў учапіцца зубамі за турнік. Дрэнныя зубы сталі неад’емнай часткай панк-іміджа музыкі.

Гаршанёў 19 дзён не дажыў да 40-годдзя.

Фота: NEWSmusic.ru.

На відэа: адзін з апошніх выступаў "Короля и Шута" — “Нашествие 2013”; кліп “Фокусник”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі