У Мінску ўсталююць памятны камень Міхаілу Гаршанёву
Ён будзе стаяць ля "Сцяны Цоя" ў Ляхаўскім скверы.
З прапановай ушанаваць памяць лідара гурта "Король и Шут" да Мінгарвыканкама звярнуліся фэны каманды. Адпаведны ліст яны накіравалі ва ўстанову на пачатку жніўня. Ініцыятары памятнага знака ў гонар Гаршанёва паабяцалі сачыць за яго парадкам і чысцінёй. Ідэолагі Мінгарвыканкама адобрылі прапанову.
Нагадаем, Міхаіл Гаршанёў памёр у ноч з 18 на 19 ліпеня ад сардэчнай недастатковасці.
Паводле alternativaby.com
Фота: ria.ru