Гаршок памёр ад сардэчнай недастатковасці

Лідар гурта "Король и Шут" Міхаіл Гаршанёў памёр ад сардэчнай недастатковасці. Пра гэта заяўляюць расійскія праваахоўныя органы. Праўда, раней СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што побач з целам Гаршка паліцыя выявіла інсулінавы шпрыц і лыжку — набор наркамана-гераіншчыка.



У верасні гэтага года Гаршок мусіў скончыць курс доўгатэрміновай рэабілітацыі пасля "завязкі" з наркотыкамі. Апроч таго, музыка пакутаваў і ад алкагольнай залежнасці. Паводле слоў лідара "Аукциона" Алега Гаркушы, Гаршанёў у апошні час меў праблемы з "алкаголем і іншымі рэчывамі".



Як пішуць zvuki.ru, у апошні час музыка нібыта стаў на шлях выпраўлення: пачаў займацца спортам і разам з "Королём и Шутом" меў у планах у верасні засесці за запіс новай пласцінкі...



Развітацца з кумірам прыйшлі больш за 7 тысяч яго прыхільнікаў.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі