Крамам і кавярням у траўні прапануюць працаваць дапазна

Міністэрства гандлю выступіла з новай ініцыятывай — гандлёвым аб’ектам, грамадскаму харчаванню і аб’ектам сферы паслуг прапануюць падоўжыць рэжым працы ў траўні. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства, ва ўрадзе падтрымалі ініцыятыву Мінгандлю.

Рэжым працы такіх аб’ектаў могуць падоўжыць па зручным для спажыўца графіку і “ў адпаведнасці з жаданнем суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку без выходных і святочных дзён”.

У Мінгандлю мяркуюць, што такія меры палепшаць якасць абслугоўвання ў травеньскія святочныя дні гасцей і жыхароў краіны. Асабліва актуальна гэта напярэдадні святкавання Дня Перамогі.

Падобны эксперымент праходзіў у 2014 годзе ў перыяд чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску і тады гандлёвыя арганізацыі актыўна яго падтрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі