"Крамольны" нумар "Нашай НІвы" знік у нетрах "Белсаюздруку"

Нумар "Нашай Нівы" з публікацыяй аб фільме "НТВ" "Хросны бацька" знік у нетрах "Белсаюздруку" і дагэтуль не знойдзены. Ні ў воднай з вобласцяў Беларусі ў кіёсках "НН" не было. Службовыя асобы аблсаюздрукаў разводзяць рукамі і нічога не могуць патлумачыць.

Начальніца газетна-часопіснай экспедыцыі «Белсаюздруку», праз якую газета з друкарні ідзе па краіне, паведаміла, што «Наша Ніва» была праведзеная па накладных у звычайным парадку і разасланая. Супрацоўніку «НН» прадэманстравалі пусты склад.

Хто аддаў загад выкрасці наклад, невядома.

Наша Ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі