"Крымінальны аўтарытэт" з Рэчыцы хаваўся каля пляцоўкі, дзе пабудуюць АЭС

На Магілёўшчыне арыштаваны “крымінальны аўтарытэт”, апошні лідэр рэчыцкай злачыннай арганізацыі 37-гадовы Сяргей Шуманскі. Яго шукалі амаль 2 гады, а знайшлі ў гарадскім пасёлку Краснаполле, дзе ён жыў пад фальшывымі дакументамі, паведамляе БЕЛТА.

Адзначым, што якраз у наваколлі Краснаполля знаходзіцца адна з пляцовак, на якой могуць пабудаваць першую беларускую АЭС. І тэарэтычна можна дапусціць, што Шуманскаму ў ліку іншых мясцовых жыхароў удалося б уладкавацца туды на працу.

У кастрычніку большасць лідэраў і ўдзельнікаў рэчыцкіх злачынных арганізацыяў былі асуджаныя да 7-23 гадоў пазбаўлення волі. Адзіным з “крымінальных аўтарытэтаў”, які пазбег пакарання, якраз і быў Шуманскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі