Ксяндза з Навагрудка забіраюць у войска

Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by
Ксёндз Дзмітрый Малец / grodnensis.by

У войска прызываюць ксяндза з Навагрудка. Паведамленне пра гэта з'явілася ў ФБ-суполцы "Каталікі Беларусі".

Дзмітрый Малец будзе служыць у транспартных войсках, піша katolik.life. Да заканчэння прызыўнога ўзросту яму заставалася менш за месяц: 18 чэрвеня яму споўніцца 27 гадоў.

Раней ні каталіцкіх, ні праваслаўных святароў служыць у войска не прызывалі. Але днямі мітрапаліт Веніямін заявіў, што праваслаўным святарам таксама давядзецца служыць у транспартных войсках. Верагодна, гэтыя войскі абраныя ў сувязі з тым, што там не давядзецца браць у рукі зброю, што недапушчальна для святароў.

Дзмітрый Малец нарадзіўся ў Лідзе ў 1996 годзе. Ён выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, высвечаны на дыякана ў 2019 годзе, на прэсвітара — у 2020-м. Служыць не толькі ў Навагрудку, але і абслугоўвае вернікаў з вёскі Любча. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі