Кубак Беларусі па футболе: “Славія” разграміла “Жлобін”
Аўтсайдэр вышэйшага дывізіёну чэмпіянату краіны быў мацнейшым за каманду з другой лігі.
28 ліпеня завяршыўся этап 1/16 фіналу Кубку Беларусі. На гэтым этапе з барацьбы за трафей выбылі ўсе каманды другой лігі. “Зорка-БДУ” прайграла “Тарпеда-БелАЗ” – 0:3, “Жлобін” саступіў “Славіі” з разгромным лікам 0:4, лідар другой лігі “Гомельжэлдартранс” быў слабейшым за “Слуцк” (Д2) — 0:3.
У 1/8 фіналу выйшла “Смаргонь” (Д2), якая ўшчэнт разбіла каманду свайго рангу “Ліду” — 5:0. Таксама змаганне за трафей працягне “Полацк” (Д2): ён перамог пінскую “Хвалю” (Д2) з лікам 2:1. А вось СКВІЧ (Д2) з барацьбы выходзіць, бо прайграў “Дняпру” з вышэйшага дывізіёну — 0:3.
Нагадаем таксама вынікі матчаў 1/16 фіналу, якія прайшлі ў суботу, 27 ліпеня:
“Слонім” (Д2) — “Дынама” (Брэст) — 0:3;
“Смалявічы-СТІ” (Д2) — “Белшына” — 1:3;
“Ведрыч” (Д2) — “Нёман” — 0:3;
“Бяроза-2010” (Д2) — “Гомель” - 0:3;
“Граніту” (Д2) — “Нафтан” — 2:0;
“Віцебск” (Д2) — “Гарадзея” — 2:3.