Латвія пабудуе мур на мяжы з Беларуссю

Латвія пабудуе мур на мяжы з Беларуссю

Латвійскія ўлады вырашылі пабудаваць на мяжы з Беларуссю мур, каб абараніцца ад нелегальных мігрантаў.  Як адзначыў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Нормунд Гарбарс, у бюджэце на наступны год прадугледжаныя сродкі на распрацоўку праекту ўладкавання памежнай паласы на мяжы Латвіі і Беларусі. Падобны праект ужо быў на латвійска-расійскай мяжы, піша DELFI.

Самі працы па ўладкаванні памежнай паласы могуць пачацца не раней, чым праз год. На асобных участках мяжы з’явіцца мур, але невядома, якой працягласці ён будзе. Сёлета на латвійска-расійскай мяжы пабудавалі першыя тры кіламетры мура, які стане перашкодай для незаконных мігрантаў. Першы ўчастак агароджы з’явіўся на тэрыторыі Лудзенскага ўпраўлення.

Мінімальная вышыня мура на латвійска-расійскай мяжы складзе 2,7 метра. Усяго плануюць пабудаваць 92 км агароджы на асобных участках мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі