Лекары ацэньваюць шанцы 13 пацярпелых работнікаў “Пінскдрэва” як 50 на 50
13 работнікаў фанернага цэху ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” знаходзяцца ў рэанімацыі пінскай гарадской лякарні. У пацярпелых апёкі цела 3 і 4 ступені (60% і болей скуры апалена). Лекары ацэнваюць іх шанцы на выжыванне, як 50 на 50. Самаму малодшаму з іх 18 год, самаму старэйшаму 60. Для іх ратавання на загад міністра аховы здароўя ў Пінск накіравана 5 мабільных брыгад рэанімацыі. У найбліжэйшыя гадзіны яны павінны прыбыць у горад.
Спісы пацярпелых вывешаны ў вестыбюле гарадской лякарні. Апроч таго, аб стане іх здароўя можна даведацца па тэлефонах “гарачай лініі”.
Спісы пацярпелых вывешаны ў вестыбюле гарадской лякарні. Апроч таго, аб стане іх здароўя можна даведацца па тэлефонах “гарачай лініі”.