Лепшым футбалістам свету зноў стаў Крышціяну Раналду (відэа)

Увечары 12 студзеня ў Цюрыху FIFA аб'явіла імя лепшага футбаліста свету 2014 года. Ім стаў нападаючы партугальскай зборнай і мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду. Ён ужо выйграваў "Залаты мяч" у 2008 і 2013 гадах.

Нагадаем, на "Залаты мяч" прэтэндавалі таксама нападаючы зборнай Аргенціны і "Барселоны" Ліянэль Месі і брамнік нямецкай зборнай і "Баварыі" Мануэль Ноер.

"Я хацеў бы падзякаваць усім, хто галасаваў за мяне, майго трэнера, партнёраў па камандзе, прэзідэнта клуба, — заявіў Роналду на цырымоніі. — Гэта быў незабыўны год. Выйграць гэтую ўзнагароду — гэта ўнікальная падзея. Я хачу працягваць працаваць, каб заваяваць як мага больш трафеяў для сябе, майго клуба, маёй маці і майго бацькі, які глядзіць на мяне з нябёсаў, і з кожным днём быць лепшым. Ніколі не думаў, што змагу атрымаць гэтак значную ўзнагароду тройчы".

Найлепшым трэнерам мінулага года быў прызнаны Ёахім Лёў, галоўны трэнер зборнай Нямеччыны-чэмпіёна свету.

У сімвалічную зборную года ўвайшлі брамнік Мануэль Нойер (Баварыя), абаронцы Серхія Рамас (Рэал), Давід Луіс (ПСЖ), Ціяга Сілва (ПСЖ), Філіп Лам (Баварыя), паўабаронцы Тоні Крос (Рэал), Анхель Ды Марыя (Манчэстар Юнайтэд), Андрэс Іньеста (Барселона) і нападаючыя Крышціяну Раналду (Рэал), Ліянэль Месі (Барселона), Ар'ен Робен (Баварыя).

У жаночым футболе лепшай названа Надзін Кеслер з Нямеччыны. Лепшым трэнерам сярод жаночых каманд стаў Ральф Келерман. Ён трэніруе нямецкі "Вольфсбург", які выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА.

Фота: АР, Rеuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі