Ліберальна-дэмакратычная партыя падтрымала валютныя меры ўладаў

Вышэйшы савет і нацыянальны камітэт Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі прынялі адмысловую заяву з нагоды сённяшніх падзеяў на валютным рынку краіны. Меры Нацыянальнага банка і ўрада Беларусі па абароне нацыянальнай валюты і забеспячэнні стабільнасці на валютным рынку партыя лічыць своечасовымі і правільнымі, нягледзячы на некаторую іх непапулярнасць.

ЛДП "у гэты складаны час заклікае ўсе палітычныя сілы не абвастраць палітычную абстаноўку і не рабіць неабдуманых заяваў, накіраваных на дэстабілізацыю ў краіне", перадае БелаПАН.

Нагадаем, сёння Нацбанк павысіў да 50% гадавых працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў. Акрамя таго, часова ўводзіцца 30-адсоткавы збор пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт.

Фота — belgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі