Кіраўнік ДНР: Нас абнадзеілі і кінулі
Старшыня “Вярхоўнай Рады” самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі” Дзяніс Пушылін выбачыўся перад жыхарамі Славянска.
Пра гэта ён напісаў у сваім Твітэры.
“Што сказаць. Нас абнадзеілі. Абнадзеілі і кінулі. Прыгожыя былі словы Пуціна аб абароне рускага народа, абароне Наваросіі. Але толькі словы”, — цытуе Пушыліна “Украінская праўда”.
Акрамя таго, ён папрасіў прабачэння перад жыхарамі Славянска, адкуль выгналі сепаратыстаў.
“Выбачайце, жыхары славянска, што не змаглі вас абараніць… Мы змагаліся усімі сіламі. Прабачце, калі зможаце дараваць…”.
“Славянск здалі…”, — падкрэсліў лідар ДНР.
Паводле яго слоў, цяпер у горадзе “арудуе Нацгвардыя. Расстрэльваюць мірных гараджан”.