Лідар "Океана Ельзи" Святаслаў Вакарчук ідзе ў палітыку

Лідар "Океана Ельзи" Святаслаў Вакарчук ідзе ў палітыку

Лідар "Океана Ельзи" Святаслаў Вакарчук ідзе ў палітыку. Пра гэта ён заявіў на мерапрыемстве брытанска-украінскага таварыства ў Лондане. "Улада як такая мяне не захоплівае, — цытуе словы Вакарчука hromadske.ua. — Што падштурхоўвае мяне да палітыкі — гэта расчараванне сучасным яе станам ва Украіне. Невыносна глядзець на ўсе гэтыя твары на білбордах у Кіеве. Нам патрэбныя новыя палітычныя лідары".

Аднак музыкант не ўдакладніў, ці паўдзельнічае ў сакавіцкіх выбарах прэзідэнта Украіны. Прэтэндэнтаў ужо больш за дзясятак. Найбольшы рэйтынг маюць лідарка партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка і шоўмэн Уладзімір Зяленскі. У Вакарчука пакуль толькі 9-е месца.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 23.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі