Лідзія Ярмошына: кандыдатаў на выбарах у 2010-м будзе няшмат

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не разлічвае на вялікую колькасць кандыдатаў на будучых мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Такі прагноз яна зрабіла ў інтэрв'ю “БелаПАН”. Ярмошына лічыць, што на мясцовых выбарах, якія пройдуць у другой палове красавіка 2010 года, у Мінску у кожнай акрузе ў сярэднім будзе зарэгістравана пяць кандыдатаў, у сельскіх саветах — паўтара. Паводле яе слоў, менавіта сыходзячы з такой колькасці кандыдатаў фарміраваўся бюджэт мясцовых выбараў — 19,5 млрд. рублёў.

На правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, старт якім будзе дадзены ў чацвёртым квартале 2010 года, прадугледжаны ў два разы большы бюджэт — амаль 37 млрд. рублёў.

"Падчас фарміравання бюджэту на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў мы сыходзілі з магчымай рэгістрацыі 10 кандыдатаў, — сказала Лідзія Ярмошына. — Але я не думаю, што такой колькасці прэтэндэнтаў удасца сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў. Напрыклад, на выбарах 2001 года працавала больш за 20 ініцыятыўных групаў, а кандыдатамі сталі толькі чатыры чалавекі.

Падчас выбараў у 1994 годзе з 19 прэтэндэнтаў зарэгістраваныя кандыдатамі былі шэсць. Гэта была самая вялікая колькасць кандыдатаў за ўсю гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Я сумняваюся, што на прэзідэнцкіх выбарах 2011 года кандыдатаў будзе больш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі