Лісты-дыктоўкі "Свабоду палітвязням" дасланы ў дзяржустановы
21 лютага ініцыятыва "Нельга забыць" адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем сімвалічнай дыктоўкі — ліста салідарнасці з палітзняволенымі.
Удзельнікі пісалі дыктоўку: "Свабоду палітычным вязням!" ля Чырвонага касцёла. Пасля гэтыя лісты-дыктоўкі з Галоўпаштамта былі дасланыя ў Адміністрацыю прэзідэнта, КДБ, Генеральную пракуратуру, Канстытуцыйны суд, МУС (усяго ў 11 дзяржаўных установаў), паведамляе Наша Ніва.