Літоўцы перахапілі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 5,6 млн еўра

Затрыманая кантрабанда / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўцы на трасе на захад ад Вільні перахапілі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 5,64 млн еўра. Іх везлі на двух грузавіках (адзін кіроўца — беларус, іншы — літовец).
Паводле дакументаў, у іх быў выключна груз распыляльнікаў, якія чакалі ў Польшчы. Насамрэч, за імі былі схаваныя цыгарэты беларускай вытворчасці. Літоўская Мытная крымінальная служба не выключае, што кантрабанду прывезлі ў Літву з Латвіі. Кіроўцаў арыштавалі.
Летась літоўскія памежнікі заявілі, што аб'ём кантрабандных цыгарэт скараціўся ўдвая. Яны звязвалі гэта з узмацненнем мяжы з Беларуссю — усталяваннем фізічнага бар'ера і сістэм маніторынгу, а таксама закрыццём шэрагу пунктаў пропуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.