Літоўскі МУС: беларускія ўлады вядуць гібрыдную вайну супраць нашай краіны
Ва ўмовах нарастаючай напружанасці на беларуска-літоўскай мяжы, асабліва з ростам колькасці нелегальных мігрантаў, кіраўніца літоўскага МУС Агне Білатайце заяўляе, што беларускія ўлады вядуць гібрыдную вайну супраць Літвы:
"Беларускі рэжым значна павялічыў гібрыдны ціск на нашу краіну, адна з прыкметаў такога ціску — павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў. За апошнія 5 месяцаў колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў больш, чым за апошнія тры гады".
Па словах міністаркі, за апошнія 5 месяцаў зафіксавана велізарная колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі. Узмацненне мяжы чакаецца ў сярэдзіне ліпеня з прыбыццём 30 супрацоўнікаў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы (FRONTEX).
Білатайтэ адзначыла, што ў цяперашні час няма неабходнасці выкарыстоўваць войска на мяжы: "Калі мы ўбачым, што міграцыйныя патокі растуць у геаметрычнай, рэзкай ступені, і калі будуць іншыя крытэрыі, што сітуацыя ўжо дасягнула максімальнага ўзроўню, мы абновім план аховы мяжы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.