Луганскіх памежнікаў узялі ў аблогу баевікі з гранатамётамі
Вакол Луганскага памежнага атрада сабралася вялікая колькасць узброеных асоб, у тым ліку так званыя расійскія "казакі".
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на памежнікаў, нападнікі ўзброеныя цяжкой зброяй — мінамётамі, гранатамётамі РПГ, буйнакалібернымі кулямётамі. Яны могуць пачаць штурм памежнага падраздзялення, бо памежнікі не склалі зброю, не здаліся і працягваюць выконваць свае абавязкі.
2 чэрвеня ў Луганску памежнікі каля 17 гадзін толькі сваімі сіламі адбівалі атакі баевікоў. У рамках узаемадзеяння на дапамогу памежнікам накіроўваліся знішчальнікі сіл антытэрарыстычнай аперацыі, аднак весці прыцэльны кропкавы агонь у горадзе яны паўнавартасна не змаглі.
Было паранена 8 вайскоўцаў. З боку нападнікаў канчатковая колькасць параненых і забітых невядома, папярэдне адзначалася 8 і 5 адпаведна.
Фота — УНІАН