Лукашэнка дазволіў кулінарам, дызайнерам, цырульнікам працаваць без ІП
19 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Гэты дакумент пашырае спіс відаў дзейнасці, якімі можна займацца без рэгістрацыі індывідуальным прадпрымальнікам. Грамадзянам, якія займаюцца гэтай дзейнасцю, трэба толькі плаціць адзіны падатак.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у спіс увайшлі наступныя віды дзейнасці:
— продаж самастойна зробленых кулінарных вырабаў;
— прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб;
— рамонт мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыў адзення;
— наладка музычных інструментаў;
— пілаванне дроваў, пагрузка грузаў;
— кладка печаў і камінаў, а таксама выкананне аздобных работ;
— распрацоўка вэб-сайтаў, абслугоўванне камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання;
— распрацоўка дызайну памяшканняў, інтэр'еру, мэблі, адзення і абутку, графічнага дызайну;
— паслугі цырульні і касметычныя паслугі.
Як паведамляецца, гэтыя меры створаць дадатковыя ўмовы для самазанятасці насельніцтва і будзе спрыяць развіццю прадпрымальніцтва ў нашай краіне.
Асноўныя палажэнні дакумента набываюць моц праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.