Лукашэнка дазволіў замежнікам прыязджаць у Беларусь для прышчэпак ад COVID-19

Вакцынацыя ў Індыі / Reuters
Вакцынацыя ў Індыі / Reuters

Грамадзянам 73-х краін прапануюць без візы наведаць Беларусь з мэтай вакцынацыі ад COVID-19. Такі ўказ падпісаў 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка

Вакцынацыя замежнікаў ад каранавіруса будзе магчымая на платнай аснове ў медыцынскіх арганізацыях, якія вызначыць Міністэрства аховы здароўя. 

Прышчапіцца ад COVID-19 можна з 15 ліпеня. Замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца ў Беларусі пяць сутак. Каштаваць прышчэпка для іх будзе ў раёне 130-150 рублёў. Прыязджаць для вакцынацыі замежнікі змогуць праз чыгуначныя, транспартныя і авіязносіны.

Важная ўмова — запіс праз электронную чаргу. Дзякуючы ёй, адмоўнага ПЦР-тэсту і наяўнасці дакументаў магчымы прыезд у Беларусь.  

Каб атрымаць другі кампанент вакцыны таксама трэба стаць у электронную чаргу. Другую прышчэпку можна ўвесці ад 21 да 90 дзён пасля першай.

У Мінздраве сцвярджаюць, што атрымліваюць безліч паведамленняў ад замежнікаў, якія прагнуць прышчапіцца вакцынай "Спутник V.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі