Лукашэнка і Пуцін не сустрэнуцца на вучэннях “Захад-2017”

Лукашэнка і Пуцін не сустрэнуцца на вучэннях “Захад-2017”

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не сустрэнуцца на вучэннях “Захад-2017”. Як паведамляюць расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Крамля,  у панядзелак, 18 верасня, Пуцін праінспектуе палігон у Ленінградскай вобласці, які задзейнічаны ў вучэннях.

Раней у расійскай прэсе з’яўляліся паведамленні, быцца Лукашэнка будзе назіраць за вучэннямі разам з Пуціным. Прэс-служба беларускага кіраўніка наадварот заяўляла, што Лукашэнка будзе прысутнічаць на вучэннях толькі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйнага запрашэння прыняць удзел у вучэннях на тэрыторыі Расіі яму не паступала.

Пуціну накіроўвалі запрашэнне прыехаць у Беларусь, аднак адказу не было.

Як нагадвае TUT.by, Лукашэнка і Пуцін апошнім разам назіралі за сумеснымі вучэннямі “Захад” у 2013 годзе — спачатку ў Гродзенскай вобласці Беларусі, а затым у Калінінградскай вобласці Расіі.

Вучэнні “Захад-2017” праходзяць з 14 па 20 верасня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі