Лукашэнка і Юшчанка сустрэнуцца ў Чарнігаве

У аўторак пройдзе рабочая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Віктара Юшчанкі. Як інфармуе сайт proUA, запланавана, што кіраўнікі дзяржаваў спачатку будуць размаўляць сам на сам, а пасля адбудуцца пад іх старшынством беларуска-ўкраінскія перамовы.

У прэс-службе Віктара Юшчанкі Еўрарадыё паведамілі, што гэта планавая сустрэча, якая неаднойчы пераносілася.

“Гэта планавая сустрэча, якая пераносілася некалькі разоў. На ёй павінны быць падпісаныя дакументы. Але якія дакладна пакуль не вырашана. Цяпер адбываецца нарада ў Кабінеце міністраў. Папярэдне вядома, што дакументы закрануць эканамічную сітуацыю, трансмежавае супрацоўніцтва і іншае”.


Фота - subscribe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі