Лукашэнка пра біятлон: Гэта ганьба! Мужыкі не могуць краіну парадаваць!

Лукашэнка пра біятлон: Гэта ганьба! Мужыкі не могуць краіну парадаваць!

Аляксандр Лукашэнка мае намер правесці “прынцыповую размову” з кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту. Пра гэта ён заявіў сёння ў Раўбічах, наведваючы фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”.  

Лукашэнка мяркуе, што беларускія спартсмены хоць і заваявалі некалькі медалёў на зімовай Алімпіядзе, але маглі паказаць лепшыя вынікі, у прыватнасці, у біятлоне і фрыстайле.

“У найбліжэйшы час у нас адбудзецца вельмі прынцыповая, сур’ёзная размова пра злабадзённае з кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту, старшынямі назіральных саветаў, якія ачольваюць генералы і міністры. Сёння яны глядзяць, як выкруціцца. Нічога ў іх не атрымаецца. Мы, урэшце рэшт, трацім народныя грошы і немалыя”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, трэнерскі склад недастаткова добра падрыхтаваў спартсменаў да Алімпіяды. Цяпер асаблівую ўвагу будуць надаваць падрыхтоўцы мужчынскай біятлоннай каманды, якая не змагла годна выступіць на Гульнях у Пхенчхане.

“Гэта ганьба! Мужыкі не могуць краіну парадаваць”, — абурыўся Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі