Лукашэнка сёння выкажацца пра перспектывы піваварнай галіны
Кіраўнік дзяржавы правядзе ў чацвер нараду.
Яна будзе прысвечаная стану і перспектывам развіцця піваварнай галіны Беларусі, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, нарада, прысвечаная гэтай тэме, праводзілася ў верасні 2013-га. Тады гаворка ішла пра планы актыўна развіваць невялікія прыватныя бровары. Нібыта, гэта дазволіла б спыніць "неабгрунтавана высокі імпарт піва".
Фота — УНІАН