Лукашэнка зноў пазваніў Пуціну
Жанчына трымае плакат на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі 16 жніўня 2020 года Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зноў пагаварылі па тэлефоне, перадае БЕЛТА. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Паводле інфармацыі агенства, "прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай краіны".
У ходзе тэлефоннай размовы кіраўнікі краін "пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз збоку будуць рэагаваць сумесна ў адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі Дамовай аб калектыўнай бяспецы".
15 жніўня Лукашэнка ўжо заявіў пра пра гатоўнасць Расіі дапамагчы.
"Галоўнае, каб гэтымі праблемамі не скарысталіся дэструктыўныя сілы, якія імкнуцца да таго, каб нанесці шкоду ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзвюх краін", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Пуцін і Лукашэнка "пацвердзілі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.