Мадэль паабяцала цалкам распрануцца, калі каманда выйграе чэмпіянат
Мадэль Джэсіка Лопес паабяцала цалкам распрануцца, калі "Чэлсі" выйграе футбольны чэмпіянат Англіі сезона 2019/2020 гадоў. Як інфармуе dailystar.co.uk, уладальніца трэцяга месца на сёлетнім конкурсе "Міс Бум Бум" гатовая на ўсё дзеля сваёй любімай каманды. "Калі яны выйграюць тытул, я цалкам агалюся", — паабяцала Джэсіка.
Нягледзячы на тое, што ў чэмпіянаце Англіі прайшлі толькі 8 тураў, шанцы "Чэлсі" на перамогу ацэньваюцца, як невысокія. Каманда пакуль гуляе нестабільна і займае 5-е месца. Яна саступае "Ліверпулю", які ўпэўнена лідыруе, 10 ачкоў. Таму Джэсіка Лопес у гэтым сезоне можа і не распрануцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.