"Мае рацыю, хто абараняе свой дом": Макс Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне
Вокладка да кампазіцыі "Свой дом" Макса Каржа
Макс Корж у новым трэку "Свой дом" раскрытыкаваў вайну ва Украіне. Выказваецца музыка даволі жорстка. Напрыклад, у песні ёсць такія радкі:
"Каму, на**й, хацелася паўтарыць?
Так вось, глядзі, бл**ь, і стаў на паўтор
Гэта Вы называеце справядлівасцю
Робячы з дзяцей ваўкоў".
Правым Корж называе таго, хто абараняецца:
"Ідзе вайна, а ў ёй закон
Страляюць — страляй, усе хлусяць, але ведаюць
Той мае рацыю, хто абараняе свой дом
Вясна рыдае, Украіна палае".
Яшчэ 24 лютага Макс Корж напісаў, што "асуджае ўварванне і бамбаванне суверэннай дзяржавы". У пачатку вайны Украіну бамбілі ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
У той жа час Каржа крытыкуюць за тое, што ён недастаткова выказваўся пра пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Некаторыя палічылі, што Корж паступіў дрэнна, параіўшы людзям разыходзіцца па дамах, а не пратэставаць у жніўні 2020 года. Зварот музыкі, у якім ён сказаў, што "відосаў" з пратэстаў "хопіць на месяц наперад", стаў мемам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.