Магдалену Радзівіл перапахаваюць у Мінску ў сярэдзіне лютага

Магдалену Радзівіл перапахаваюць у Мінску ў сярэдзіне лютага

Магдалену Радзівіл перапахаваюць у Мінску ў сярэдзіне лютага (месца, дзень і час будуць абвешчаныя пазней). Усе неабходныя ўзгадненні ўжо атрыманыя, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. На пахаванне прыедуць прадстаўнікі сям’і Радзівілаў, прамыя нашчадкі Магдалены.

“Вяртанне праху на родную зямлю і выкананне апошняй волі найвялікшай мецэнаткі беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя — вялікая падзея для нашай культуры”, — піша Лабадзенка.

Магдалена Радзівіл (1861 — 1945) паходзіць з роду Завішаў, прозвішча Радзівіл атрымала пасля шлюбу. Яна фінансавала беларускія выдавецтвы, выданні, давала грошы на друк кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку на “Вянок” Максіма Багдановіча. Радзівіл памерла і была пахавана ў Швейцарыі. Летам мінулага года яе прах прывезлі ў Беларусь і перадалі касцёлу св. Сымона і Алены (Магдалена жыла ў Мінску побач з Чырвоным касцёлам). Ад таго часу вырашаліся пытанні ў справе перапахавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі