Магіляўчанка злавіла ў лістападзе хрушча (фота)
Жыхарцы Магілёва 5 лістапада ўдалося злавіць хрушча, якія бываюць у Беларусі толькі ў траўні-чэрвені. Фатаздымак жука Ірына Карачун апублікавала ў суполцы "Магілёў real" у сацсетцы "Вконтакте".
У каментары парталу tut.by магіляўчанка адзначыла, што хрушч быў не вельмі актыўным, але і не выглядаў так, быццам ён спіць або памірае.
Як правіла, хрушчы ў Беларусі пачынаюць праяўляць актыўнасць у траўні або напрыканцы красавіка — у залежнасці ад надвор'я. Актыўная фаза заканчваецца не пазней як на пачатку ліпеня.