Магілёўскія даішнікі перапрануліся ў Дзядоў Марозаў і Снягурак
У рамках акцыі “Спыні бяду” некаторыя супрацоўнікі магілёўскага ДАІ выступілі ў ролях Дзеда Мароза і Снягуркі. Спыняючы аўтамабілі, замест дакументаў яны прасілі паспяваць навагоднюю песню. Жартоўна распавядалі пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху і ўзнагароджвалі кіроўцаў падарункамі.
Ва ўпраўленні магілёўскага ДАІ лічаць, што вясёлае папярэджанне ад Дзеда Мароза будзе больш эфектыўным за рэпрэсіўныя меры.
Ва ўпраўленні магілёўскага ДАІ лічаць, што вясёлае папярэджанне ад Дзеда Мароза будзе больш эфектыўным за рэпрэсіўныя меры.