Макей абвінаваціў былых саюзнікаў па СССР у здрадзе

Уладзімір Макей / МЗС РБ​
Уладзімір Макей / МЗС РБ​

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей абвінаваціў былых саюзнікаў па СССР у здрадзе. Пра гэта ён заявіў 1 красавіка на адкрыцці фотавыставы з нагоды святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. 

"Сёння, як не горка пра гэта казаць, яшчэ раз падкрэсліваю, я кажу проста як чалавек, але Беларусь і Расея засталіся практычна сам-насам з тымі, хто спрабуе навязаць гэтым дзяржавам сваю волю. І мне асабіста дзіўна назіраць, як у цяжкую для сябе хвіліну частка вось гэтага непераможнага савецкага народа звяртаецца па дапамогу да Расіі і Беларусі, і гэтыя дзяржавы аказваюць ім гэтую дапамогу. А ў цяжкую для нашых краін хвіліну гэтая частка непераможнага савецкага народа заяўляе, што не будзе "ў адным кошыку" з Расеяй і Беларуссю. Гэта не прэтэнзія абсалютна, гэта проста канстатацыя фактаў", — сказаў Макей.

Макей канкрэтна не ўдакладніў пра каго ідзе гаворка, але хутчэй за ўсё ён казаў пра партнёра РБ у ваенным блоку (АДКБ) — Казахстан, дзе ў пачатку 2022 года праходзіла "міратворчая аперацыя", а пасля не было выказана ніякай падтрымкі ўварвання ва Украіну.

"Пры абмеркаванні сітуацыі вакол Украіны Касым-Жамарт Такаеў адзначыў выключную важнасць дасягнення кампрамісных пагадненняў падчас перамоваў", — распавядалі ў прэс-службе прэзідэнта Казахстана 2 сакавіка. Што яшчэ тады адназначна вызначала бок Казахстана ў канфлікце.

Таксама Макей метафарычна адзначыў, што лепш быць пакараным за вернасць, абмовіўшыся, што не памятае крыніцы гэтай фразы. Аўтарства гэтай фразы адносяць Пуціну, які ў прапагандысцкім фільме "Пуцін" распавядаў пра пройгрыш Анатоля Сабчака мэрства Уладзіміру Якаўлеву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі